Як вядома, у сучаснай Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. Большая частка
насельніцтва – каля 70% - у побыце карыстаецца рускай мовай. Але роднай мовай
большасць беларусаў усё ж лічыць беларускую – больш за 50%.
Беларуская мова беларусам патрэбная як частка неад’емная нацыянальнай культуры, як адметнасць пэўнае нацыі. Мова адлюстроўвае духоўны свет, жыццёвы вопыт народа, асаблівасці мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Трэба трымацца сваёй Бацькаўшчыны, карыстацца моваю ў паўсядзённым ужытку. Мы ж не саромеемся сваёй сям’і, імя, прозвішча, бацькоў, мова нам дадзеная Богам, і таму мы не маем права выракацца яе.
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная... Вывучайце, любіце, беражыце родную беларускую мову!
Галоўныя члены сказа
Помнік літары "Ў"
Помнік літары «ў» у Полацку з'яўляецца ўнікальным, адзіным у сваім родзе. Акрамя беларускага, гэта літара не сустракаецца больш ні ў адной мове свету.
«Ў»(«у нескладовае, кароткае») - гэта эксклюзіўны знак беларускай мовы. Помнік хоць і прысвечаны асобнай літары беларускага алфавіта, але з'яўляецца помнікам культурнай своеасаблівасці ўсяго беларускага народа.
Помнік зроблены ў выглядзе стэлы, на якой размешчана літара "Ў", а таксама ўвесь беларускі алфавіт. Стэла можа таксама служыць сонечным гадзіннікам. Калі выдаецца пагодлівы дзень, па гэтых сонечных гадзінах можна вызначаць час сутак.
Усталяваны ён у Полацку 3 верасня 2003 года, падчас дзясятага святкавання Дня беларускай пісьмовасці. Аўтарам з'яўляецца Ігар Куржалаў, галоўны мастак Полацка. Адліты помнік на адным з полацкіх прадпрыемстваў.
Чытаць пра помнікі іншым літарам тут...
Комментариев нет:
Отправить комментарий